Зарэгістраваныя новыя лекавыя сродкі – жавальныя капсулы Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС

Зарэгістраваныя новыя лекавыя сродкі – жавальныя капсулы Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь зарэгістраваныя новыя лекавыя сродкі вытворчасці УП "Мінскінтэркапс" – жавальныя капсулы Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС.
Кальцый-Д3-400 - гэта жавальныя капсулы са смакам апельсіна.
Склад на адну капсулу:
кальцый (у выглядзе кальцыя карбанату) - 500 мг, холекальцыферол (у выглядзе алейнага раствора холекальцыферола за 1 млн. МЕ / г) - 10,0 мкг (400 МЕ).
Кальцый-Д3-800 МАКС - гэта жавальныя капсулы са смакам мяты.
Склад на адну капсулу:
кальцый (у выглядзе кальцыя карбанату) - 500 мг, холекальцыферол (у выглядзе алейнага раствора холекальцыферола за 1 млн. МЕ / г) - 20,0 мкг (800 МЕ).
Паказаннямі да прымянення лекавых сродкаў з'яўляюцца:
• Прафілактыка і лячэнне дэфіцыту вітаміна Д і кальцыя ў дарослых пры выяўленай рызыцы.
• Папаўненне патрэбы ў вітаміне Д і кальцыі ў якасці дадатку да спецыфічнай тэрапіі астэапарозу ў пацыентаў, схільных да рызыкі дэфіцыту вітаміна Д і кальцыя.
Перавагай жавальных капсул Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС з’яўляюцца прыемныя густ і пах; зручнасць прымянення ў пажылых людзей і пацыентаў, якія маюць цяжкасці з глытаннем.
Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС не ўтрымліваюць цукар – могуць прымяняцца ў пацыентаў з цукровым дыябетам і метабалічным сіндромам, у іх складзе – натуральныя араматызатары.
Жавальныя капсулы Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС ідэальныя для актыўных людзей, якія жывуць у інтэнсіўным рытме.
Сыравіну для выпуску лекавых сродкаў вырабляецца і закупляецца ў кампаній DSM (Францыя) і Merck (Германія).
Зарэгістраваныя новыя лекавыя сродкі – жавальныя капсулы Кальцый-Д3-400 і Кальцый-Д3-800 МАКС