УП "Мінскінтэркапс" узначаліў Аляксандр Жадан

УП "Мінскінтэркапс" узначаліў Аляксандр Жадан

21 студзеня дырэктарам УП "Мінскінтэркапс" стаў Аляксандр Аляксандравіч Жадан.

Прадставіць калектыву прадпрыемства новага дырэктара прыехаў міністр аховы здароўя Уладзімір Сцяпанавіч Каранік і генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу "Белфармпром"» Сяргей Анатольевіч Казакевіч.

Міністр аховы здароўя адзначыў, што "Мінскінтэркапс" – гэта адно з самых перадавых прадпрыемстваў па росту экспарту прадукцыі (у тым ліку дыверсіфікацыі краін экспарту), а таксама ў павелічэнні аб'ёмаў продажаў на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы гэтаму прадпрыемства можа забяспечваць бяспеку ў сферы паставак прадукцыі і ўпэўнена сябе адчуваць у заўтрашнім дні.  

«Сімбіёз новага погляду, добрых арганізатарскіх здольнасцяў і ўменне клапаціцца пра калектыў дазволіць Аляксандру Аляксандравічу не толькі захаваць тое, што дасягнута, але і актыўна рухацца наперад», - адзначыў Уладзімір Сцяпанавіч.

Таксама Уладзімір Каранік распавёў аб планах прадпрыемства: рэканструкцыі першага вытворчага корпуса, выпуску новых інавацыйных лекавых сродкаў у форме жавальных капсул, павелічэнні аб'ёмаў экспарту.

Аляксандр Жадан скончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт (2006) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011). Працаваў лекарам анестэзіёлагам-рэаніматолагам. Да прызначэння дырэктарам УП "Мінскінтэркапс" узначальваў ГУ «Медыцынская служба грамадзянскай авіяцыі».

IMG_9777-min.JPG